|
ЛАЗДУНЫ 1-я,
цэнтр сельсавета. Вядома як уладанне Радзівілаў,
якія на працягу стагоддзяў аддавалі Лаздуны ў
заклад іншым уладальнікам. У 1591 г. маёнтак у
складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства,
знаходзіўся ў закладзе ў Бруханскіх, затым у
Магільніцкіх. 3 1614 г. у віленскага купца
Вэндана. У 1645—1699 гг. Лаздунамі валодаў
стольнік браслаўскі М.Більдзюкевіч. У 1690 г. 15
дымоў. У пачатку XVIII ст. у валоданні Ромераў,
Панорскіх. У 1735 г. 45 дымоў, у закладзе
ковенскага маршалка Агінскага, у 1737 г. у
біскупа віленскага Зяньковіча. У 1744 г.
пабудаваны касцел, які адносіўся да
Суботніцкай
парафіі. Апошні ардынат Д.Радзівіл у 1806 г.
падарыў Лаздуны Валадковічам. Пазней мястэчка і
маёнтак належалі Воўку, Корвін-Мілеўскаму. Пры
ім у 1859 г. занава адбудаваны касцёл. У 2-й
палове XIX — пачатку XX ст. мястэчка ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай
губерні. У 1861 г. 146 рэвізскіх душ, 7 былых
дваровых, адносілася да маёнтка Лаздуны. У тым
жа годзе адбываліся сялянскія антыпрыгонніцкія
выступленні. У 1866 г. у мястэчку 456 жыхароў.
Належала В. Корвін-Мілеўскай. У 1897 г. 91 двор,
838 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін,
школа граматы. У маёнтку Лаздуны з фальваркамі 8
двароў, 111 жыхароў, дзейнічалі касцел,
вінакурня, карчма. У 1904 г. пабудаваны мураваны
касцёл. У 1905 г. 797 жыхароў, 1170 дзесяцін
зямлі, у маёнтку 118 жыхароў, 2382 дзесяціны
зямлі, у 1909 г. у вёсцы 122 двары, 870 жыхароў,
якія мелі 962 дзесяціны зямлі, 218 галоў буйной
рагатай жывёлы, 123 кані. У 1921 — 1939 гг. у Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета
Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 156
двароў, 700 жыхароў, у фальварку 14 двароў, 213
жыхароў. У 1920 — 1930 гг. дзейнічала
сельскагаспадарчая школа. У канцы 1939 г.
арганізаваны калгас. 3 12.10.1940 г. вёска (180
двароў, 956 жыхароў), цэнтр Лаздунскага
сельсавета Юрацішкаўскага раёна. У былым маёнтку
дзейнічалі сыраварня, школа, магазін. 3
25.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупіравана
нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У вайну тут
размяшчаўся гітлераўскі гарнізон. У 1951 г.
арганізаваны калгас «Перамога». 3 20.1.1960 г. у
Іўеўскім раёне. У 1970 г. 714 жыхароў. Цяпер
вёска цэнтр калгаса імя С.М.Кірава. Дзейнічаюць
сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка,
бальніца, аптэка, урачэбная амбулаторыя, дзіцячы
сад, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны.
Працуюць ПМК-56, асфальтавы завод і інш.
прадпрыемствы. У 1999 г. 352 двары, 923 жыхары.
Касцёл.
ЛАЗДУНЫ 2-я,
вёска ў Лаздунскім сельсавеце. Уваходзіць у
склад калгаса імя С.М.Кірава.
Фельчарска-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка,
базавая школа, магазін. У 1999 г. 138 двароў,
306 жыхароў.
смотрите также:
Ивьевский край |